Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў заявіў аб гатоўнасці чачэнскіх вайскоўцаў адправіцца ў Сірыю для ўдзелу ў баях з «Ісламскай дзяржавай».

«Я гэта не проста кажу. Я як мусульманін, як чачэнец, як патрыёт Расіі заяўляю, што ў 1999 годзе, калі рэспубліка была ахоплена гэтымі шайтанамі, якія сёння існуюць, мы далі клятву на Каране: усё сваё жыццё будзем змагацца супраць іх, дзе б яны ні знаходзіліся. Я не проста кажу, я прашу, каб нам дазволілі выехаць туды і ўдзельнічаць у гэтых спецаперацыях», — сказаў Кадыраў.

Ён адзначыў, што рашэнне павінен прыняць вярхоўны галоўнакамандуючы і прэзідэнт краіны Уладзімір Пуцін, дадаўшы, што чачэнскія вайскоўцы гатовыя да баявых дзеянняў.

На думку кіраўніка Чачні, як толькі тэрарысты ў Сірыі зразумеюць, што да іх накіроўваюцца салдаты, яны хутка сыдуць адтуль.

«Мы ведаем іх, мы іх тут знішчалі, мы з імі ваявалі. І яны нас ведаюць», — заявіў Рамзан Кадыраў.

«Тэрарысты пакуль не ведаюць, што такое рэальная вайна, паколькі мелі справу толькі з бамбёжкамі, а ў ваенных дзеяннях у іх няма вопыту», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?