Лонданская паліцыя арыштавала былога міністра нафты Нігерыі і прэзідэнта АПЕК (Арганізацыі краін — экспарцёраў нафты) Дыезані Алісан-Мадуэке. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на ананімныя крыніцы. Афіцыйнага пацверджання аб арышце з боку Скотланд-Ярда пакуль няма.

У сувязі з чым затрыманая Дыезані Алісан-Мадуэке, Reuters не ўдакладняе, але нігерыйская прэса (таксама са спасылкай на ананімныя крыніцы) сцвярджае, што арышт адбыўся ў сувязі з нейкай карупцыйнай справай. З-за яе таксама затрыманыя яшчэ некалькі чалавек, іх імёны не называюцца. Акрамя таго, невядома, адбыўся арышт па ініцыятыве брытанскіх праваахоўных органаў або яны дзейнічалі па запыце з Нігерыі.

Дыезані Алісан-Мадуэке — першая жанчына, якая стала прэзідэнтам АПЕК. Яе выбралі на пасаду ў лістападзе 2014 года. Да гэтага яна з 2007 года працавала на розных кіруючых пасадах ва ўрадзе Нігерыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?