З кастрычніка ў Літве ўступілі ў сілу папраўкі, якія дазваляюць караць рэтранслятараў за прапаганду вайны або заклікі да змены канстытуцыйнага ладу.

Парламент краіны прыняў гэтыя папраўкі вясной. Унясенне зменаў у Закон аб інфармаванні грамадства ініцыявала прэзідэнт Даля Грыбаўскайце, аргументуючы неабходнасцю барацьбы з варожай прапагандай. Папраўкі ўстанаўліваюць адказнасць за змест праграм рэтранслятара незалежна ад месца рэгістрацыі.

Штраф за за прапаганду вайны, заклікі змяніць канстытуцыйны лад і паквапіцца на суверэнітэт краіны можа дасягаць 3% гадавога даходу. Прэзідэнт Д. Грыбаўскайце тлумачыла прапанову прыняць такія папраўкі тым, што Літва «цяпер жыве ва ўмовах інфармацыйнай вайны» і неабходнасцю барацьбы з варожай прапагандай.

Прыхільнікі паправак у сойме прытрымліваліся пазіцыі, што гэта будзе належны адказ на расейскую прапаганду, але былі і крытыкі, якія казалі, што гэта — увядзенне цэнзуры. Закон таксама забараняе на год дзярждатацыі СМІ, якія будуць публікаваць прапаганду ў падтрымку вайны і заклікі змяніць канстытуцыйны лад, Камісія па радыё- і тэлевяшчанні зможа прымаць аператыўныя меры супраць такіх СМІ. У тлумачальным лісце з папраўкамі гаварылася, што расейскія тэлепраграмы, у якіх дэманструецца прапаганда, пастаянна глядзяць 15% ці 400 тыс. жыхароў Літвы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?