Кандыдата ў прэзідэнты ад ЛДПБ Сяргея Гайдукевіча прадстаўляў намеснік старшыні яго партыі, сын Алег Гайдукевіч. Сам кандыдат у гэты дзень знаходзіцца ў Гомелі.

Гайдукевіч-малодшы быў адзіным, хто засяродзіўся на крытыцы сваіх апанентаў, апроч Лукашэнкі. Ён сказаў, што «за лозунгамі Таццяны Караткевіч аб «мірных пераменах» хаваецца ўсё тая ж апазіцыя, якая хоча разваліць краіну». Усіх прыхільнікаў перамен ён заклікаў галасаваць за Сяргея Гайдукевіча. На ягоную думку, Улаховіч проста прастаўляе ўладу.

«Калі вы абярэце Караткевіч, то будзе хаос, майдан, рэвалюцыя. У выніку яе саму змятуць. Бо яна не зможа прыняць ніводнага рашэння».

Улаховічу ад Гайдукевіча дасталося за тое, што «ён забыўся, што мы жывём у самастойнай краіне». Прадстаўнік кандыдата нямала крытыкаваў дробных чыноўнікаў, якія не клапоцяцца аб інтарэсах дзяржавы. Напрыклад, не адстойваюць беларускую прадукцыю ў Расіі.

Алег Гайдукевіч актыўна заклікаў выбарцаў прыходзіць на ўчасткі 11 кастрычніка.

Поўны запіс дэбатаў можна паглядзець тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?