Кандыдат у прэзідэнты ад кампаніі «Гавары праўду» Таццяна Караткевіч была адзінай, хто падчас сённяшніх дэбатаў крыху выкарыстоўваў беларускую мову. Па-беларуску Караткевіч задавала пытанні сваім апанентам.
Спадарыня Караткевіч сказала, што ў сённяшняй цяжкой сітуацыі ў эканоміцы ўлада абвінавачвае сусветны крызіс, людзей, што набываюць тавары за мяжой, але толькі не ўласнае бяздзеянне.
Адносна адсутнасці на дэбатах Аляксандра Лукашэнкі, яна сказала: «Ён не хоча размаўляць з выбарцамі і са мной. У нашай краіне і псіхалогіі змянілася многае, не змянілася толькі ўлада. Яна засталася ў 90-ых, як у тварах, гэтак і ў асобах».
Яна шмат гаварыла пра рэформы ў сферы бізнэса, адукацыі, медыцыны, прамысловасці, але без канкрэтыкі.