DDoS-атакі на сайты агенцтва БелаПАН пачаліся прыкладна а 12-й гадзіне 3 кастрычніка. Па стане на 22.30 naviny.by і belapan.by заставаліся недаступныя. Уранку ў нядзелю доступ да іх аднавіўся.

«Кампанія БелаПАН робіць усё магчымае, каб паўнавартая работа сайтаў аднавілася як найхутчэй», — гаворыцца ў паведамленні агенцтва.

«Відаць, яны ўчора неяк не вельмі пра «Малітву за Беларусь» напісалі», — гэтая здагадка масава гучыць у сацыяльных сетках.

Сапраўды, учора журналістка Адар'я Гуштын зрабіла яскравы рэпартаж з «масоўкі» на ўчорашняй «Малітве за Беларусь». Акрамя таго, Naviny.by змясцілі падборку карыкатур на Аляксандра Лукашэнку. Рэсурс разам з іншымі выданнямі перадрукаваў таксама меркаванне расійскага карыкатурыста і псіхіятра Андрэя Більжо адносна падыходаў Аляксандра Лукашэнкі да выхавання малодшага сына.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?