Аўтобусныя рэйсы з так званай «ДНР» у Беларусь пачнуць курсіраваць у бліжэйшыя дні пасля ўзгаднення маршрутаў з беларускім бокам. Пра гэта, як паведамляе Данецкае агенцтва навін, на прэс-канферэнцыі ў Данецку 2 кастрычніка заявіў намеснік «міністра транспарту ДНР» Аляксандр Кушнір.

«Дакументы перавозчыкам практычна сабраны, цяпер ён знаходзіцца ў Беларусі. Цяпер усё ўзгадняюць, і будуць запушчаны аўтобусы на Мінск і яшчэ некалькі гарадоў. Гэта пытанне некалькіх дзён», — сказаў чыноўнік акупацыйнай адміністрацыі занятай расійскімі сіламі часткі Данбаса.

Наладзіць аўтобуснае злучэнне з Беларуссю праз Расію ў ДНР спрабуюць ад мінулага лета.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?