У Кыргызстане завяршыліся парламенцкія выбары. Упершыню ў гісторыі краіны выбары правялі з прымяненнем біяметрычных тэхналогій ідэнтыфікацыі грамадзян, скрыняў для галасавання з аўтаматычным счытваннем, аўтаматычным падлікам галасоў выбаршчыкаў. «Хачу сказаць, што адкрытыя сумленныя выбары на аснове біяметрыкі паказалі сілу ўлады», — заявіў сёння на брыфінгу прэм'ер-міністр Кыргызстана Цемір Сарыеў.

Паводле папярэдніх дадзеных ЦВК прагаласавалі каля 60% ад колькасці выбаршчыкаў, уключаных у спісы.

Лідзіруе Сацыял-дэмакратычная партыя Кыргызстана — партыя прэзідэнта Алмазбека Атамбаева.

За месцы ў парламенце змагаліся 14 партый. Паводле дадзеных кіраўніка ЦВК па папярэдніх выніках урн з аўтаматычным счытваннем у парламент прайшлі: партыя СДПК набрала 27,45%, «Рэспубліка — Ата-Журт» — 20,13%, «Кыргызстан» — 12,81%, «Онугуу — Прагрэс» — 9,3%, «Бір Бол» — 8,44%, «Ата Мекен» — 7,74%. Астатнія 8 партый не змаглі пераадолець 7—працэнтны бар'ер.

Усяго зарэгістравана 2 млн 761 тыс 297 выбаршчыкаў.

Агульная колькасць міжнародных назіральнікаў на выбарах склала 613 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?