Лідэр руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч па запрашэньні Эўрапейскай народнай партыі 13 сакавіка возьме ўдзел у міжнародным саміце ў Брусэлі.

Сярод удзельнікаў саміту канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркэль , прэзыдэнты Траян Басеску (Румынія), Міхаіл Саакашвілі (Грузія), Віктар Юшчанка (Украіна), прэм’ер-міністры Ян Пэтэр Балкенэндэ (Галяндыя), Франсуа Фіён (Францыя), Костас Караманліс (Грэцыя), Дональд Туск (Польшча), Фрэдрык Райнфэльт (Швэцыя).

Паводле паведамленьня прэс-службы Мілінкевіча, размова будзе прысьвечана праблемам энергабясьпекі, дывэрсыфікацыі энэргетычных крыніц, экалёгіі і зьменам у клімаце, а таксама бягучай палітычнай сытуацыі ў Эўропе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?