Сірыйскі прэзідэнт Башар Асад дапусціў свой сыход у адстаўку, калі гэта дазволіць вырашыць крызіс у краіне. Пра гэта ён заявіў у нядзелю, 4 кастрычніка, у інтэрв'ю іранскаму тэлебачанню Khabar TV. Поўны тэкст інтэрв'ю прыводзіць сірыйскае дзяржаўнае агенцтва Sana. «Калі мой сыход будзе рашэннем, я без сумневу гэта зраблю», — сказаў Асад.

Тым не менш, паводле яго слоў, вырашаць гэта павінен сірыйскі народ. Асад таксама дадаў, што кааліцыя Расіі, Сірыі, Ірака і Ірана можа выратаваць Блізкі Усход ад разбурэння. Асад падкрэсліў, што «асновай для любога рашэнні ў Сірыі» можа быць выключна барацьба з тэрарызмам.

Раней прэзідэнт ЗША Барак Абама назваў сыход Асада адной з умоў перамогі над «Ісламскай дзяржавай». Пазней дзяржсакратар Джон Керы патлумачыў, што ЗША больш не патрабуюць неадкладнай адстаўкі сірыйскага прэзідэнта. Паводле яго слоў, Асад павінен пакінуць сваю пасаду на працягу «пераходнага перыяду».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?