Падчас рабочага візіту ў Францыю. 2 кастрычніка 2015 года. Фота president.gov.ua

Падчас рабочага візіту ў Францыю. 2 кастрычніка 2015 года. Фота president.gov.ua

Удзел Расіі ў падзеях у Сірыі змяніў свет, значна узмацніўшы ўсе глабальныя рызыкі, сказаў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка у інтэрв'ю ўкраінскім тэлеканалам. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт Парашэнкі.

«Свет да сірыйскай агрэсіі Пуціна і пасля яе — гэта два розныя светы, — заявіў Парашэнка. — Свет стаў значна небяспечнейшым. Рызыка ўзнікнення канфліктаў павялічылася».

Спасылаючыся на свае гутаркі з сусветнымі лідарамі, Парашэнка адзначыў, што многія краіны будуць каардынаваць свае намаганні, каб спыніць Расію.

«Падобныя паводзіны РФ толькі замацоўваюць вобраз краіны — спонсара сусветнага тэрарызму, толькі ўзмацняюць яе сусветную ізаляцыю», — мяркуе Парашэнка.

«У краін — членаў праўкраінскай кааліцыі толькі дадалося аргументаў на карысць неабходнасці рашучых дзеянняў», — адзначыў Пятро Парашэнка, дадаўшы, што ў поўнай меры адчуў гэта ў Парыжы, падчас сустрэчы ў «нармандскім фармаце».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?