Не прайшло і двух дзён ад пераезду аналітычнага штотыднёвіка «Белорусы и рынок» на новае месца дыслякацыі, як рэдакцыю наведалі непажаданыя госьці. У ноч на 13 сакавіка ў памяшканьні папрацавалі злодзеі.

Галоўны рэдактар газэты Вячаслаў Хадасоўскі не настроены на размовы, але паведаміў, што злодзеі пазбавілі рэдакцыю некалькіх кампутараў. Момант злачынцы знайшлі зручны: у новым будынку на вуліцы Багдановіча памяшканьне яшчэ не пасьпелі абсталяваць сыгналізацыяй.

Паводле рэдакцыі, чарговы нумар газеты, як звычайна, выйдзе ў панядзелак.

Салідарнасць

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0