Такія размовы ходзяць у праваслаўнай царкве. Пра гэта «Нашай Ніве» расказалі адразу некалькі крыніц. Аднак у інфармацыйным аддзеле БПЦ гэтыя словы абвяргаюць. «Гэта не чуткі, а нават плёткі», — сказаў Сяргей Лепін, старшыня сінадальнага інфармацыйнага аддзела царквы.

Мітрапаліт Разанскі Павел быў прызначаны кіраўніком беларускага праваслаўя ў 2013 годзе. Гэта выклікала неадназначную рэакцыю беларускіх вернікаў. У Беларусь прыслалі чалавека, які ніколі не жыў і не працаваў у нашай краіне, гэта было ўспрынята як дэманстрацыя падпарадкаванага становішча беларускага праваслаўя. Да таго ж, стала вядома відэа, на якім ён заяўляе, што Расія ў выпадку ціску на яе можа адпомсціць, адкрыўшы «атамны кранік». У Беларусі, якая прыняла на сябе чарнобыльскую радыяцыю, гэткія словы ўспрымаюцца негатыўна.

Дзейнасць мітрапаліта Паўла ў Мінску выклікала часам незадаволенасць у супрацоўнікаў епархіі і святароў, якія звыклі да інтэлігентнага стылю мітрапаліта Філарэта.

Аляксандр Лукашэнка на Вялікдзень не прыехаў у праваслаўную кафедру. Замест таго ён наведаў звычайны праваслаўны храм у Оршы.

Гавораць, у мітрапаліта Паўла не склаліся і адносіны з «духоўнікам» прэзідэнцкай сям'і айцом Фёдарам Поўным — адзіным святаром, які суправаджаў Аляксандра Лукашэнку на гарналыжныя курорты і атрымаў палац у Драздах.

У інфармацыйным аддзеле БПЦ чуткі пра ад'езд мітрапаліта Паўла абвяргаюць. «Гэта не чуткі, а нават плёткі», — сказаў Сяргей Лепін, старшыня сінадальнага інфармацыйнага аддзела царквы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?