Беларусбанк выпусціў новы прадукт — «Карту ветэрана». Гэты «пластык» зрабілі спецыяльна для людзей старэйшага пакалення, якія шмат гадоў адпрацавалі ў банку. Першую такую карту ўручылі Надзеі Ермаковай, якая раней узначальвала Беларусбанк.

Картку выпусцілі да Дня пажылых людзей. «Пластык» будзе адначасова і сяброўскім білетам для тых, хто ўваходзіць у грамадскую арганізацыю ветэранаў Беларусбанка. Плануецца выдаць 6200 такіх карт.

Карткай можна разлічвацца ў крамах, здымаць з яе наяўныя грошы ў банкаматах, акрамя таго, яе можна падключыць да пенсійнага рахунку і атрымліваць працэнт па стаўцы рэфінансавання Нацбанка.

Першым уладальнікам «ветэранскай карткі» стала экс-кіраўнік Нацбанка Надзея Ермакова.

Нагадаем, Надзея Андрэеўна пачала сваю кар'еру ў Хоцімскім аддзяленні Дзяржбанка СССР, а ў 1996 годзе стала старшынёй праўлення Беларусбанка. Пасля сыходу з пасады кіраўніка Нацбанка (у снежні 2014) Надзея Ермакова прызначаная старшынёй назіральнай рады банка БелВЭБ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?