Ва ўзросце 67 гадоў памёр шведскі пісьменнік Хенінг Манкель. Пра гэта паведамляе газета The Guardian са спасылкай на выдаўца.

У 2014 годзе ў пісьменніка дыягнаставалі рак. «Ён адышоў мінулай ноччу ў сувязі з хваробай», — паведаміла выдавецтва «Леапард Форлаг».

Манкель — аўтар вядомых дэтэктываў пра інспектара паліцыі Курта Валандэра, якія выходзілі з 1991 года па 2009 год. Пісьменнік быў адным з лідарам так званага скандынаўскага нуара.

Манкель нарадзіўся ў сям'і суддзі. Ён не бачыў сваёй маці, бо яна памерла праз год пасля яго нараджэння. Быў чатыры разы жанаты. Апошні яго шлюб — на Еве Бергман, дачцэ рэжысёра Інгмара Бергмана, які, па дадзеных выдання, любіў кнігі Манкеля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?