Вынікі экзітполаў на выбарах прэзідэнта Беларусі плануецца абвясціць 11 кастрычніка ў 20.30, паведаміла 5 кастрычніка Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына ў праграме «Актуальны мікрафон» на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.

Лідзія Ярмошына адзначыла, што на базе інфармацыйнага цэнтра, які будзе працаваць у Палацы Рэспублікі 11 кастрычніка, кожныя дзве гадзіны будуць праходзіць прэс-канферэнцыі старшыні Цэнтрвыбаркама. Па выніках дня галасавання будуць абвешчаныя два цікавыя вынікі, якія, па словах Лідзіі Ярмошынай, прыблізна пакажуць на вынік галоўнай электаральнай падзеі.

«У 20.30 абвесціць вынікі экзіт-полаў кампанія, якая будзе прызнана асноўнай па іх правядзенні ў нашай краіне. Адначасова я абвешчу пра дадзеныя так званых закрытых участкаў для галасавання, дзе падлік галасоў завершыцца яшчэ днём. Гэта вайсковыя часткі і бальніцы з санаторыямі», — распавяла яна.

Лідзія Ярмошына таксама звярнула ўвагу, што дадзеныя гэтых участкаў і, у асаблівасці, бальніц, дзе праходзяць лячэнне ўсе слаі насельніцтва, заўсёды прыкладна паказваюць той самы адсотак галасоў, які дасць пасля іх падлік па ўсіх выбарчых участках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?