Адразу некалькі сірыйскіх апазіцыйных груп заклікалі краіны рэгіёну сфармаваць альянс, каб змагацца, як яны кажуць, з «расейска-іранскай акупацыяй Сірыі». Расію раней абвінавачвалі ва ўдарах па апазіцыі ў Сірыі.

У лік сірыйскіх арганізацый, якія заклікалі краіны рэгіёну змагацца з Расіяй і Іранам, уваходзіць арганізацыя «Ахрар аш-Шам» («Ісламскі рух свабодных людзей Шама») і некалькі паўстанцкіх арганізацый, якія дзейнічаюць пад эгідай Свабоднай арміі Сірыі, перадае Reuters.

Паўстанцы, як гаворыцца ў дакуменце, заяўляюць, што краінам рэгіёну неабходнае супрацоўніцтва для таго, каб супрацьстаяць «расейска-іранскай акупацыі Сірыі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?