Паводле інфармацыі Дома грамадзянскіх абрадаў у Брэсце, самым папулярным мужчынскім імем 2015 у горадзе з вялікім адрывам, як і ў мінулым годзе, стаў Арцём, у дзясятку ўвайшлі Іван, Максім, Аляксандр, Міхаіл, Данііл, Кірыл, Дзмітрый, Ілля, Арсень. Крыху саступілі ім Глеб, Ягор, Мацвей і Цімафей.

Сярод жаночых імёнаў лідзіруе Сафія. Дарэчы імем Соф'я не так часта называюць дзяўчынак маладыя бацькі, гэта імя не ўвайшло і ў 30-ку.

Затое ў ТОП-10 патрапілі Анастасія, Марыя, Ганна, Ксенія, Дар'я, Аляксандра, Паліна, Валерыя і Лізавета. Амаль таксама запатрабаваныя імёны Вікторыя, Варвара і Кіра. Сярод экзатычных імёнаў можна вылучыць жаночыя - Ясенія, трошкі далей, Муза, Франчэска, Сымона, Заряна і Яраміра. А таксама мужчынскія — Кельсій, Іліян, Мгер, Норык, Хрысціян.

Па словах дырэктара Дома грамадзянскіх абрадаў Зоі Дубоўскай, некаторыя імёны, якія былі вельмі запатрабаваныя гадоў 10 - 20 назад, сёння таксама можна лічыць рэдкімі. Сярод такіх: Барыс, Генадзь, Аркадзь, Наталля, Валянціна, Святлана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?