Самаабвешчаныя Данецкая і Луганская народныя рэспублікі (ДНР і ЛНР) згодныя перанесці мясцовыя выбары на сваёй тэрыторыі з 18 кастрычніка і 1 лістапада на наступны год.

tass.ru

tass.ru

Пра гэта гаворыцца ў заяве паўнамоцных прадстаўнікоў рэспублік у кантактнай групе па ўрэгуляванні ў Данбасе Дзяніса Пушыліна і Уладзіслава Дэйнегі, апублікаваным на сайце Данецкага агенцтва навін.

«Паведамляем пра згоду ДНР і ЛНР на перанос выбараў з 18 кастрычніка і 1 лістапада на наступны год», — сказалі яны.

Яны адзначылі, што гэта рашэнне прынята пасля вывучэння вынікаў парыжскага саміту лідараў «нармандскай чацвёркі» (РФ, ФРГ, Францыя і Украіна) 2 кастрычніка.

«Адзначаем, што прапанова ЛНР пра перанос выбараў у Данбасе на 21 лютага 2016 г. пры ўмове поўнага выканання Кіевам палітычных пунктаў «Мінска-2» ўлічана «нармандскай чацвёркай». Мы вывучылі заявы і рэкамендацыі спадарыні Меркель і спадара Аланда па выніках парыжскага саміту 2 кастрычніка. Правялі ў Мінску кансультацыі з прадстаўнікамі АБСЕ і Расіі. Атрымалі ўказанні ад нашых лідараў Аляксандра Захарчанкі і Ігара Платніцкага», — падкрэслілі Пушылін і Дэйнега.

«За гэты час Украіна будзе абавязаная выканаць усе узятыя на сябе па мінскіх пагадненнях абавязацельствы. А менавіта: даць Данбасу асаблівы статус, не дапусціць пераследу і пакарання асоб — удзельнікаў падзей на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей, а таксама перагаласаваць папраўкі ў канстытуцыю ў новай, узгодненай з намі рэдакцыі», — сказалі яны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?