«Адзін са студэнтаў, якія паведамілі аб тым, што іх прымушаюць прагаласаваць датэрмінова, сёння быў выкліканы «на дыван», дзе яго сталі ці ледзь не запалохваць на самай справе», — піша ў сваім «ЖЖ» блогер і фатограф Антон Матолька.

У сувязі з гэтым ён заклікае фіксаваць пагрозы і словы членаў рэктарата і выкладчыкаў: «Па кожным такім выпадку неабходна падаваць скаргу ў пракуратуру і Міністэрства адукацыі. Неабходна таксама запісаць размову з пагрозамі аб адлічэнні, паколькі гэта можа стаць ускосным доказам такога факту. Памятаеце, іх пагрозы — гэта парушэнне закона Рэспублікі Беларусь».

Форму звароту можна спампаваць тут.

Пра любы падобны выпадак Матолька заклікае паведамляць праваабаронцам: [email protected], [email protected].

Як паводзіць сябе студэнту, калі ім пачынае цікавіцца адміністрацыя ВНУ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0