Карпарацыя «Бі-Бі-Сі» адмовілася прадаць Першаму расійскаму каналу і кампаніі «Чырвоны квадрат» правы на паказ шоу Tumble, у якім знакамітасці спрабуюць сябе ў гімнастыцы. Як паведамляе Forbes са спасылкай на крыніцы, брытанцы адмовіліся ад здзелкі, бо ўладальнік чвэрці Першага канала Юрый Кавальчук і Аркадзь Ротэнберг, які валодае кампаніяй «Чырвоны квадрат», знаходзяцца пад санкцыямі Еўрасаюза.

Вядучай расійскай версіі шоу прадзюсары планавалі зрабіць гімнастку Аліну Кабаеву. Раз здзелка з «Бі-Бі-Сі» не адбылася, прапанову Кабаевай не накіроўвалі. У журы праграмы хацелі пасадзіць галоўнага трэнера зборнай Расіі па гімнастыцы Ірыну Вінер-Усманаву.

У выніку вырашана было зрабіць іншую праграму «Без страхоўкі». У ёй знакамітасці будуць выконваць розныя акрабатычныя трукі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0