Былы прэзідэнт Генеральнай Асамблеі Джон Эш быў арыштаваны ў аўторак па абвінавачванні ў атрыманні больш за мільён даляраў у якасці хабару ад кітайскага магната і іншых бізнесменаў у абмен на дапамогу ў атрыманні выгадных інвестыцый і дзяржкантракта.

У абмен на хабар Эш, у прыватнасці, выкарыстаў свае пасады ў ААН, каб прыняць дакумент у падтрымку праекта ў Макаа, які распрацоўваў кітайскі мільярдэр Нг Лап Сэн, лічаць следчыя.

Агулам амерыканскія ўлады арыштавалі шэсць чалавек, якія, як мяркуецца, удзельнічалі ў маштабнай карупцыйнай схеме, што дзейнічала тры гады.

Па словах пракурораў, на атрыманыя грошы Эш аплачваў паездку ў Новы Арлеан для сваёй сям'і, а таксама пабудаваў баскетбольнае поле ў сваім доме ў Нью-Ёрку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?