У канцы верасня авіяцыя Ваенна-паветраных войск і войскаў супрацьпаветранай абароны правяла вучэнні, падчас якіх было адпрацавана баявое прымяненне самалётаў і верталётаў, паведамляе ў апошнім выпуску vsr.mil.by.
Беларускі Мі-24 падчас вучэнняў
У вучэнні на авіяпалігоне Ружаны ўдзельнічалі 4 знішчальнікі МіГ-29, пара штурмавікоў Су-25 і вучэбна-баявых самалётаў Як-130, а таксама верталёты Мі-24.
Ракетны ўдар Мі-24
Мі-24 адшукалі наземныя цэлі, а потым атакавалі іх некіраванымі ракетамі С-8 і пушкамі ГШ-2-30.
Су-25 пасля групавога ўдару
Потым Су-25, выкарыстоўваючы дадзеныя разведкі, нанеслі авіяўдар аскепкава-фугаснымі бомбамі ОФАБ-250ШЛ з мінімальнай вышыні 200м. Падчас другога і трэцяга заходаў выкарыстоўваліся ракеты С-8 і пушкі.
МіГ-29 атакавалі аэрадром умоўнага праціўніка на вышыні 300 м і знішчылі «самалёты», якія на ім стаялі.
Авіяпалігон Ружаны з мішэнямі
Потым на палігоне з'явіліся Як-130, якія выкарыстоўваючы больш сучасныя прыцэльныя комплексы, навялі на новыя цэлі штурмавікі Су-25. Дзякуючы Як-130, Су-25 маглі атакаваць цэлі па каардынатах, без візуальнага кантакту.