«Мінскія дамоўленасці былі заключаны ў лютым, больш за сем месяцаў таму. І толькі цяпер мы пачынаем бачыць некаторыя рэальныя прыкметы імплементацыі толькі першай з трох фаз гэтага пагаднення». 

Пра гэта заявіла ў аўторак у Вашынгтоне памочнік дзяржаўнага сакратара ЗША па пытаннях Еўропы і Еўразіі Вікторыя Нуланд, паведамляе агенцтва Укрінфарм.

Яна нагадала, што першая фаза пагаднення тычылася «спынення агню на лініі судакранання і адводу цяжкага ўзбраення, а таксама забеспячэння доступу назіральнікаў АБСЕ». Другая частка прадугледжвала «рэальныя дэмакратычныя працэсы на Данбасе: выбары, амністыю, спецыяльны статус, дэцэнтралізацыю». Трэцяя фаза «заключалася ў поўным вывадзе з Украіны [расійскай] зброі, аднаўленне мяжы і суверэнітэту Украіны».

Па словах амерыканскага дыпламата, «агонь у зоне канфлікту спыніўся, што ўжо з'яўляецца добрай навіной».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0