ДАІ правядзе дадатковыя заняткі па навучаньні супрацоўнікам навыкам перасьледаваньня. Пра гэта заявіў 13 сакавіка начальнік ДАІ МУС Аляксандар Мендзелеў.
Паводле ягоных слоў, ужо заплянаваныя дадатковыя заняткі й практычныя і тэарэтычныя залікі.
Аляксандар Мендзелеў адзначыў, што дарожна‑транспартнае здарэньне, якое адбылося 2 сакавіка на трасе Менск — Мікашэвічы, будзе старанна прааналізаванае. Гэты выпадак будзе дэтальна разгледжаны ў кожным падразьдзяленьні ДАІ.
Начальнік ДАІ падкрэсьліў, што «такія пагоні бываюць ня часта, тым ня менш, супрацоўнікі ДАІ мусяць дзейнічаць прафэсійна» і рабіць усё, каб не пацярпелі іншыя ўдзельнікі дарожнага руху.