У Беларусі змяняюцца патрабаванні для саіскальнікаў ліцэнзіі на аптовы гандаль алкагольнымі напіткамі і тытунёвымі вырабамі. Змяненні прадугледжаны дакументамі, якія 6 кастрычніка падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У прыватнасці, кіраўнік дзяржавы прыняў дэкрэт №6, якім уносяцца змяненні ў дэкрэт №28 ад 17 снежня 2002 года «Аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці, абароту і спажывання тытунёвай сыравіны і тытунёвых вырабаў». Таксама падпісаны ўказ №415, якім уносіцца змяненне ва ўказ №450 ад 1 верасня 2010 года «Аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці».

Гэтымі нарматыўнымі прававымі актамі прадугледжваецца адмена патрабавання аб абавязковай наяўнасці ў статутным фондзе юрыдычнай асобы недзяржаўнай формы ўласнасці — саіскальніка ліцэнзіі на аптовы гандаль алкагольнымі напіткамі і тытунёвымі вырабамі долі дзяржавы ў памеры 25%-

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?