Сірыйская армія і яе саюзнікі пачалі праводзіць наземныя атакі супраць паўстанцаў пры падтрымцы расійскай авіяцыі, паведамляе ў сераду Reuters са спасылкай на Сірыйскі цэнтр па выкананні правоў чалавека.

У Сірыйскім цэнтры па выкананні правоў чалавека распавялі аб падтрымцы расійскіх самалётаў ваеннай аперацыі арміі Башара Асада супраць паўстанцаў.

Паводле звестак праваабаронцаў, расійскія самалёты ў Сірыі нанеслі авіяўдары па правінцыі Хама і блізкім да правінцыі Ідліб раёнах. У гэты час армія Башара Асада праводзіла наземную аперацыю ў чатырох пазіцыях. Падчас абстрэлу сірыйская армія ўжыла ракеты класа «зямля—зямля», распавялі праваабаронцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?