Некалькі дзён таму вядомая танцорка выклала у інтэрнэт відэа, якое ўжо паспела разляцецца па ўсёй краіне. Там яна танчыць тверк ноччу на цэнтральнай вуліцы горада.

Але як высветлілася, гэта былі яшчэ «кветачкі». Літаральна за некалькі гадзін да нашай сустрэчы Оля Лета пайшла на чарговы нечаканы эксперымент: танцорка застрахавала свае ягадзіцы на 25 тысяч даляраў.

На такі ўчынак яе падштурхнулі блізкія сябры, якія паспелі параўнаць гарадзенку з вядомай лацінаамерыканскай зоркай Джэніфер Лопес.

— Ну, а што, мне прапанавалі — я пагадзілася. Тут нічога няма дрэннага. Спартсмены страхуюць сябе ад розных траўмаў, а я вось вырашыла застрахаваць сваю попу, бо яна ў мяне самая рухомая, — распавядае танцорка.

Муж Ігар станоўча ставіцца да дзеянняў танцоркі. — Гэта яе выбар і я яго ўхваляю. Што тычыцца танцаў, то я ганаруся, што ў мяне такая жонка. Уласна тверк нас і пазнаёміў. Сама Оля не чакала, што яе апошняе відэа, так хутка разляціцца па інтэрнэце.

Шчыра, я імкнуся зняць відэа ў тым месцы, дзе бываю: Вялікая кітайская сцяна, Эйфелева вежа, Красная плошча. А вось на гарадзенскіх славутасцях у мяне ніколі нічога не было. Мы знялі відэа - атрымалася добра. Усё атрымалася спантанна. Людзі тым часам падхапілі і пачалі параўноўваць гэта з эротыкай і з дрэннымі дзяўчынамі. Я магу сказаць адно, гэты від танца зараз выкарыстоўваецца практычна ў кожным кліпе. Я паказала тое, што на Захадзе з'яўляецца звычайнай справай. Як аказалася, для нас гэта было ў навінку.

У бліжэйшых планах у танцоркі — адкрыць у Гродне школу танца, дзе асноўны націск будзе менавіта на набіраючы папулярнасць тверк.

— У мяне і цяпер займаюцца розныя дзяўчыны. Прыходзяць з рознымі мэтамі: хтосьці для фігуры, хтосьці для мужа, а камуcьцi гэта проста цікава. Я лічу, людзі маюць права рабіць тое, што ім падабаецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?