Учора ўвечары букмекерская кантора ladbrokes змяніла каафіцыенты на перамогу беларускай літаратаркі Святланы Алексіевіч на Нобелеўскую прэмію па літаратуры.

Цяпер стаўкі на яе перамогу прымаюцца з каэфіцыентам 3 да 1, а не 5:1, як яшчэ ўчора ўдзень. Алексіевіч пакуль упэўнена ідзе на першым месцы.

Следам з ёй размясціліся японец Харукі Муракамі і кеніец Нгугі Ва Тхіёнга. На іх стаўкі прымаюцца з разлікам 6 да 1.

У трэцяй кагорце ідуць наступныя літаратары: Ён Фосэ (Нарвегія), Джойс Кэрал Оўтс, Філіп Рот (абое – ЗША). Іх шанцы ацэньваюцца як 10 да 1.

Абвяшчэнне сёлетняга лаўрэата адбудзецца заўтра ў Стакгольме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?