Кіраўнік штаба Таццяны Караткевіч высока ацаніў асвятленне выбарчай кампаніі ў лукашэнкаўскіх СМІ. «Упершыню незалежнаму, альтэрнатыўнаму кандыдату трэба не абараняцца ад іх, не чакаць падвоху, а шчыльна супрацоўнічаць. З намі ўвесь час на сувязі і прэса, і тэлебачанне. Яны робяць сваю работу без двайнога, што называецца, дна», — сказаў Дзмітрыеў у інтэрв'ю «Советской Белоруссіі».

Тую частку беларускай апазіцыі, якая выступіла за байкот выбараў, Дзмітрыеў назваў «гаворача-грымячай».

Ён таксама даў зразумець, што Караткевіч не разлічвае на перамогу. «2015-ы — зусім не завяршэнне, а этап у нашай стратэгіі», — сказаў Дзмітрыеў. «12 кастрычніка — першы дзень наступнай выбарчай кампаніі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?