07.10.2015 / 15:40

МВФ пагоршыў прагноз эканамічнага спаду ў Беларусі 4

Міжнародны валютны фонд прагназуе, што зніжэнне ВУП Беларусі будзе большым, чым чакалася раней. Паводле новай ацэнкі фонду, ВУП Беларусі ў 2015 годзе можа знізіцца на 3,6%. 

Новы прагноз МВФ прыводзіцца ў кастрычніцкай справаздачы фонду World Economic Outlook. 

Эксперты фонду таксама чакаюць, што ў 2016 годзе рэцэсія ў беларускай эканоміцы захаваецца, і ВУП краіны знізіцца на 2,2%. Праз пяць гадоў, прагназуюць аналітыкі фонду, магчымае ажыўленне эканамічнай актыўнасці — рост ВУП у 2020-м чакаецца на ўзроўні 1,6%. 

Інфляцыя ў Беларусі, гаворыцца ў справаздачы МВФ, у 2015 годзе чакаецца 16,9% (нагадаем, у 2014-м годзе спажывецкія цэны ў краіне выраслі на 16,2%). У 2017 годзе, лічаць эксперты фонду, інфляцыйныя працэсы ў Беларусі крыху запаволяцца — рост спажывецкіх цэн чакаецца на ўзроўні 12,3%. 

Пры гэтым МВФ прагназуе, што дэфіцыт рахунку бягучых аперацый плацежнага балансу Беларусі складзе ў 2015 годзе 4,9% ВУП, у 2016-м — 4,3% ВУП, у 2020-м — 4,1% ВУП. 

Варта адзначыць, што ў параўнанні з красавіцкай ацэнкай прагноз дэфіцыту бягучага рахунку плацежнага балансу Беларусі МВФ скарэктаваў у бок паляпшэння (у красавіку МВФ чакаў, што дэфіцыт рахунку бягучых аперацый складзе ў Беларусі 7% да ВУП). Палепшаны таксама прагноз інфляцыі — у красавіку фонд чакаў, што спажывецкія цэны ў 2015 годзе вырастуць на 22,1%. 

Аднак зараз МВФ чакае большага эканамічнага спаду ў Беларусі — нагадаем, у красавіку фонд прагназаваў, што ВУП скароціцца на 2,3% у 2015 годзе. 

Як паведамлялася раней, афіцыйны прагноз, зацверджаны беларускімі ўладамі на 2015 год, прадугледжвае рост ВУП на 0,2-0,7%. У студзені—жніўні, паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі, ВУП знізіўся на 3,5%.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
пушча / Адказаць
07.10.2015 / 16:03
страны засталося на месяцы 3-5, не болей!
0
гаспадар літоўскі. / Адказаць
07.10.2015 / 16:20
Карацей,ўсё кепска !
0
Zьмiцер / Адказаць
07.10.2015 / 18:40
Полный пи....
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру