07.10.2015 / 16:49

Першая выдзеленая паласа для грамадскага транспарту ў Мінску з'явіцца да мая 2016 года 1

Пра гэта паведаміў дырэктар дзяржаўнай установы «Сталічны транспарт і сувязь» Валерый Шкуратаў сёння ў час прамой тэлефоннай лініі з насельніцтвам горада.

Пілотны праект мяркуецца рэалізаваць у раёне станцыі метро «Каменная горка» (вуліцы Лабанка — Прытыцкага). Новую схему руху транспарту, арганізуюць, у прыватнасці, на трох прыпынках грамадскага транспарту. «У цяперашні час мы шукаем крыніцу фінансавання праекта. Замоўцам выступіць УКБ Фрунзенскага раёна, падрадчыкам — «Рамаўтадар», — адзначыў Валерый Шкуратаў.

Па планах, грамадскі транспарт будзе хадзіць па другой паласе, на першай паласе размесцяць прыпыначныя пункты. Пры гэтым зону пасадкі накрыюць спецыяльным, больш устойлівым, каляровым асфальтам. «Гаррамаўтадар» Мінгарвыканкама гатовы наносіць такі склад, для пілотнага праекта фарбу дае бясплатна інвестар», — праінфармаваў дырэктар ДУ «Сталічны транспарт і сувязь».

На думку экспертаў, стварэнне адасобленай паласы павялічыць хуткасць грамадскага транспарту прыкладна на 10 км/г. На сённяшні дзень аўтобусы і тралейбусы рухаюцца па горадзе з сярэдняй хуткасцю 16 км/г.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
le mantar / Адказаць
07.10.2015 / 17:02
Даўно пара!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру