07.10.2015 / 17:28

З мадэляў — у жаўнеры. Ізраільскі прызыў ФОТА 40

Гэтую прыгажуню клічуць Марыя Домарк. Яна адслужыла у ізраільскай арміі, як і амаль усе яе аднагодкі.

«Адкасіць» — справа ганебная і амаль немагчымая.

Тут і ніжэй фота: popcrunch.com

Але ў цывільным жыцці Марыя — фотамадэль. І яе пасты ў сацыяльных сетках з фота, на якіх яна ў форме, сталі вельмі папулярнымі ў інтэрнэце.

Ізраіль, хоць і нябедны, не можа сабе дазволіць маленькую кантрактную армію — ізраільскае войска павінна быць дастаткова вялікім і мець значныя рэзервы падрыхтаваных вайскоўцаў, каб абараніцца ад любых пагроз з боку суседзяў.

Таму краіна прызывае ў армію амаль усё маладое насельніцтва абодвух палоў з 18 год (толькі арабская меншасць вызваленая ад набору).

Кожны хлопец служыць як мінімум 2 гады і 8 месяцаў, дзяўчына — як мінімум два гады.

Служба, якая патрэбная для выжывання нацыі і дзяржавы, ад якой амаль няма магчымасці «адкасіць», карыстаецца вялікай павагай у Ізраілі. «Не служыў — не мужык» там не пустыя словы, а амаль літаральны факт, нават калі размова пра дзяўчат.

Улічваючы трывожную сітуацыю ў рэгіёне, наўрад ці і Беларусь будзе ў бліжэйшы здольная перайсці на кантрактную сістэму камплектавання.

Іншая справа, што наша дзяржава мае магчымасці значна павысіць аўтарытэт тэрміновай вайсковай службы і арміі, калі выкарыстае досвед Ізраіля ці такіх краін, як Фінляндыя і Швейцарыя, якія таксама маюць прызыўныя арміі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

 Аляксандр Гелагаеў 

0
нипель / Адказаць
07.10.2015 / 17:33
Интересно, а Гелагаев сам то хоть служил в армии?
0
прапар / Адказаць
07.10.2015 / 17:35
Такі да!
0
Славуты / Адказаць
07.10.2015 / 17:42
Ух , якая сiмпотная.
Паказаць усе каментары/ 40 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру