Чатыры ракетныя караблі расійскага ВМФ нанеслі ўдары па пазіцыях «Ісламскай дзяржавы» ў Сірыі з ужываннем высокадакладнай зброі. Аб гэтым кіраўнік Мінабароны Сяргей Шайгу далажыў на сустрэчы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, фрагмент якой паказаў тэлеканал «Расія 24».

ТАСС

ТАСС

«За апошнія двое сутак інтэнсіўнай працы розных відаў разведак выяўленая вялікая колькасць розных аб'ектаў ІД. Гэта пункты кіравання, склады боепрыпасаў, баявой тэхнікі, трэніровачныя лагеры баевікоў. Да іх паражэння акрамя авіяцыі сёння раніцай прыцягнулі караблі Каспійскай флатыліі», — паведаміў Шайгу.

«Чатыры ракетных караблі зрабілі 26 пускаў крылатых ракет марскога базавання па 11 цэлях. Паводле дадзеных аб'ектыўнага кантролю, усе цэлі знішчаныя», — дадаў міністр. Пуцін адзначыў, што нанясенне удараў «з акваторыі Каспійскага мора на адлегласць 1500 км» і паражэнне ўсіх цэляў кажа пра «добрую падрыхтоўку прадпрыемстваў абаронна-прамысловага комплексу і добрую вывучку асабовага складу».

У склад Каспійскай флатыліі ВМФ Расіі ўваходзяць ракетныя караблі «Татарстан» і «Дагестан», малыя ракетныя караблі «Свіяжск», «Угліч» і «Вялікі Усцюг», а таксама малыя артылерыйскія караблі, артылерыйскія катэры, дэсантныя катэры.

Пуцін станоўча ацаніў дзеянні расійскіх вайскоўцаў. «Мы ведаем, наколькі складаныя аперацыі падобнага роду, антытэрарыстычныя. І, вядома, падводзіць вынікі яшчэ рана, але тое, што зроблена да гэтага часу, безумоўна, заслугоўвае высокай станоўчай ацэнкі», — сказаў ён і даручыў Шайгу працягнуць узаемадзеянне па Сірыі з ЗША, Турцыяй, Саудаўскай Аравіяй, Іранам і Іракам. Ён выказаў меркаванне, што без удзелу гэтых дзяржаў «працу належным чынам наўрад ці атрымаецца арганізаваць».

Шайгу паведаміў, што з 30 верасня, калі Савет Федэрацыі даў Уладзіміру Пуціну дазвол на выкарыстанне УС за мяжой, расійскія ваенныя нанеслі ўдары па 112 аб'ектах ІД. Кіраўнік Мінабароны адзначыў, што «інтэнсіўнасць удараў нарастае». «За гэты час, з 30 чысла, знішчана 19 пунктаў кіравання, 12 складоў боепрыпасаў, 71 адзінка бронетэхнікі, 6 заводаў і майстэрняў па вытворчасці выбуховых прылад», — паведаміў кіраўнік Мінабароны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?