Гэтай суботай кіраўнікам жодзінскіх прадпрыемстваў адпачыць ня ўдасца. Іх абавязалі ўдзельнічаць у спартовых спабоніцтвах.
Вядома, гэтага вымушанага сьвята ў Жодзіне не адбылося б, каб ня здарыўся ў краіне Год здароўя. Але паколькі ён такі здарыўся, кіраўнікоў мясцовых прадпрыемстваў (у тым ліку самых галоўных, а таксама іх намесьнікаў, галоўных інжынэраў, галоўных мэханікаў, галоўных тэхнолягаў і нават галоўных бухгальтараў) вырашана было першымі залучыць да масавага спорту.
Кіраўнікам выдасца шанец паспрабаваць сябе ў плаваньні, настольным тэнісе, валейболе, дартсе і шашках.
0
0
0
0
0
0