Аляксандр Лукашэнка асабіста адкрываў новы ўчастак другой кальцавой аўтадарогі вакол Мінска. Гэтай падзеі быў удзелены асноўны час на ўсіх беларускіх тэлеканалах.

У эфіры праграмы «Панарама» вядучая сказала: «Сёння пачаў працаваць першы ўчастак другой кальцавой аўтадарогі вакол Мінска. У цырымоніі адкрыцця прыняў удзел кіраўнік дзяржавы і на справе апрабаваў якасць новай дарогі — за рулём свайго ўласнага аўтамабіля здзейсніў азнаямленчую паездку».

Цікава, што, як кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Лукашэнка падаваў дэкларацыю ў ЦВК. У ёй сказана, што за 2014 ён атрымаў даход у памеры больш за 551 млн рублёў (зарплата). На яго не аформленыя жылыя дамы i iншая маёмасць, у тым ліку аўтамабілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?