Усе ўдзельнікі акцыі «За мірную, нейтральную Беларусь», якая адбылася 4 кастрычніка ў Мінску на плошчы Свабоды, на якіх складзеныя пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні, выкліканыя ў суд Цэнтральнага раёна Мінска 9 кастрычніка. Пра гэта паведаміў лідар грамадскага руху «За дзяржаўнасць і незалежнасць Беларусі» Уладзімір Някляеў. 

Раней было вядома, што 9 верасня да 10.00 у суд выкліканыя старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька — учора ён атрымаў смс-паведамленне ад суда. 

Някляеў удакладніў, што яму таксама даслалі аналагічнае паведамленне, паэт выкліканы ў суд Цэнтральнага раёна ў той жа дзень да 14.30, аднак ісці на пасяджэнне не збіраецца, паколькі не змяняў сваю пазіцыю адносна дзейнасці гэтай судовай інстанцыі і ўсёй беларускай судовай сістэмы ў цэлым (раней Някляеў заявіў пра недавер судам). 

Паводле інфармацыі палітыка, 9 верасня ў суд Цэнтральнага раёна выкліканыя і ўсе астатнія ўдзельнікі акцыі 4 кастрычніка, на якіх міліцыянеры склалі пратаколы аб адміністрацыйным парушэнні на падставе арт. 23.34 КоАП (парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў). Сярод іх экс-палітзняволены Мікалай Статкевіч, лідар руху «Разам» Вячаслаў Сіўчык, які вярнуўся з палітэміграцыі, актывіст апазіцыі з Кобрына Алесь Мех, мастак Аляксей Марачкін. 

Некляеў удакладніў, што разгляд спраў прызначаны на розны час.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?