08.10.2015 / 11:33

На новы сезон «Мовы нанова» ў Брэсце прыйшло столькі людзей, што не змясціла зала ФОТЫ 4

У Берасці адкрыўся наступны сезон курсаў «Мова нанова». Гваздом праграмы першых заняткаў стаў вядомы актор і вядоўца перадачы «Падарожжы дылетанта» Юрый Жыгамонт, дзякуючы ў многім менавіта яго персоне заняткі былі аншлагавымі. Цікавасць слухачоў выклікаў і музычны гурт «Navi» — яшчэ адзін госць са сталіцы.

Выкладчыца Воля Малафеечава кажа пра некаторыя змены ў раскладзе курсаў:

– У нас змяніўся дзень заняткаў, у нас раздзяліліся дні. У суботу будзе «Мова нанова» дзеткам, а ў панядзелкі ўвечары будуць звычайныя нашы курсы «Мова нанова». Спадзяюся, што такі час будзе зручны для людзей пасля працы. Мы збіраемся запрашаць шмат гасцей.

На першыя заняткі «Мовы нанова ў Берасці» прыйшло больш за 60 чалавек, прычым шмат з іх наведалі курсы ўпершыню. Разам з тым для развіцця ініцыятывы берасцейскім вядоўцам патрэбная дапамога, і яны шукаюць валанцёраў для фота- і відэаздымак.

0
Руслан / Адказаць
08.10.2015 / 12:03
Дык гэта ж на ўвесь Брэст. Малюсенькая зала. Павінны былі не змясціцца.
0
Раман / Адказаць
08.10.2015 / 12:45
Наша ніва, чаму вы так рэдка пішаце пра Мову Нанова? Думаю, курсы павінны асвятляцца ў СМІ часцей, трэба рэкламаваць іх
0
ментол / Адказаць
08.10.2015 / 14:21
Гвозд праграмы, короче.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру