07.10.2015 / 22:30

У Дзяржынскім раёне браканьер расстрэльваў жывёл з аўтамабіля 2

У паляўнічых угоддзях каля вёскі Вертнікі Дзяржынскага раёна егеру ўдалося затрымаць браканьера, страляў па жывёлах з аўтамабіля «Ніва». Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце Беларусі.

gosinspekciya.gov.by

У салоне машыны паляўнічага спецыялісты са Стаўбцоўскай міжраённай інспекцыі знайшлі паляўнічы карабін, дзве стрэляныя гільзы і фару-шукальнік, а на бамперы і ў багажніку — рэшткі шэрсці і плямы падсохлай крыві. Вырашана было агледзець дачу мужчыны, якая месціцца непадалёк.

Падазрэнні аказаліся не беспадстаўнымі. Першае, што прыцягнула ўвагу пры ўваходзе ў гараж, — шкура чырванакніжнага барсука. Знойдзеныя таксама дзве пары рагоў казулі і мноства пастак. Знайшліся тут і сеткавыя прылады лоўлі рыбы, і мяса дзічыны.

Аднак больш за ўсё ўразіў інспектараў і супрацоўнікаў міліцыі «дачны арсенал» затрыманага. Акрамя двух незарэгістраваных паляўнічых стрэльбаў, мінчук захоўваў у сябе на дачы паўтары сотні патронаў да пісталета Макарава і каля ста патронаў да аўтамата Калашнікава.

Уся зброя і боепрыпасы канфіскаваныя, на аўтамабіль парушальніка накладзены арышт. Вядзецца следства па фактах незаконнага палявання.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Ясь / Адказаць
08.10.2015 / 11:40
Прадпрыймальніка з Ваўкавыску Мікалая Аўтуховіча ў Траўню 2010 года суддзя Аляксандр Цяцюхін прысудзіў да 5 гадоў і двух месяцаў калёніі строгага рэжыму на падставе знойдзеных у хаце Аўтуховіча 5 (!) набояў да _паляўнічае_ стрэльбы. Па 1 году за набой... Цікава, колькі гадоў атрымае гэрой-паляўнічы за захоўваньне 150 набояў да _пісталета Макарава_ і каля 100 набояў да _аўтамата Калашнікава_?
0
Patriots / Адказаць
10.10.2015 / 01:13
Ясь, + 100500!)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру