Міжнародны крымінальны суд у Гаазе дапусціў магчымасць расследавання падзей збройнага канфлікту, які адбыўся ў жніўні 2008 года на тэрыторыі Паўднёвай Асеціі і Грузіі з удзелам Расіі.

У прэс-рэлізе на сайце суда ўдакладняецца, што пракурор Фату Бенсуда, вывучыўшы наяўную інфармацыю пра канфлікт, угледзела ў дзеяннях яго бакоў прыкметы злачынстваў, якія падпадаюць пад юрысдыкцыю Гаагскага суда.

Цяпер Бенсуда мае намер накіраваць у суд афіцыйны запыт пра расследаванне падзей 2008 года. Па выніках разгляду запыту суддзі палаты папярэдняга расследавання вырашаць, задаволіць яго ці адхіліць.

Канфліктам у Грузіі і Паўднёвай Асеціі ў Гаагскім судзе зацікавіліся неўзабаве пасля спынення баявых дзеянняў, аднак да цяперашняга моманту ніякіх працэсуальных рашэнняў на гэты конт суд не прыняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?