Японская кампанія Sony назвала наступны год вырашальным для свайго падраздзялення, якое займаецца распрацоўкай і вытворчасцю смартфонаў.

У кіраўніцтве кампаніі адзначылі, што на такі крок прыйдзецца пайсці, калі праца над смартфонамі не пачне прыносіць прыбытак. Пакуль што кірунак застаецца стратным, нягледзячы на праведзеную ў кампаніі рэструктурызацыю.

Паводле дадзеных Рэйтэр, на дадзены момант смартфоны Sony Xperia займаюць усяго 1% амерыканскага рынку і 17,5% рынку ў самой Японіі. Асноўную канкурэнцыю ім складаюць больш танныя аналагі з іншых азіяцкіх краін.

Апошнія два гады продаж смартфонаў прыносіць кампаніі толькі страты.

Так, чакаецца, што з-за няўдач мабільнага падраздзялення Sony кампанія ў гэтым фінансавым годзе страціць амаль паўмільярда даляраў. Пры гэтым раней яна ўжо адмовілася ад некалькіх стратных напрамкаў сваёй дзейнасці, у тым ліку выйшла з камп'ютэрнага бізнесу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?