Аргентынскі футбаліст Ліянэль Месі, які выступае за іспанскую «Барселону», паўстане перад судом па абвінавачванні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў.

rusfootball.info

rusfootball.info

Суд пастанавіў, што аргентынскі форвард павінен з'явіцца на слуханні па яго справе разам з бацькам, якога падазраюць у саўдзеле ў злачынстве.

Пракуратура прасіла прыцягнуць да адказнасці толькі Месі-старэйшага, аднак суд адхіліў гэтае хадайніцтва, пастанавіўшы, што футбаліст таксама павінен удзельнічаць у разглядзе.

Па версіі следства, Месі і яго бацька схавалі ад падатковых органаў больш за 4 млн долараў, атрыманых за выкарыстанне вобраза футбаліста ва Уругваі і Белізе.

У выпадку, калі па выніках працэсу Месі прызнаюць вінаватым, суд можа адправіць яго ў турму амаль на два гады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?