Першая ў гісторыі беларуска Святлана Алексіевіч разам з Нобелеўскай прэміяй атрымае прызавыя — 8 мільёнаў шведскіх крон, ці 953 тысячы долараў.

Але ці давядзецца лаўрэатцы плаціць падаходны падатак за грошы?

Гэтае пытанне Еўрарадыё задае Міністэрству па падатках і зборах. На гарачай лініі адказваюць, што падатак заплаціць давядзецца, калі чалавек болей за 183 дні жыве ў Беларусі.

«Калі б вы атрымалі прэмію ад Беларусі, тады мелі б ільготы. Калі да прыкладу, маеце званне «Народны артыст», штомесячна нейкія выплаты ёсць, і яны не абкладаюцца падаткам. А Нобелеўская прэмія — гэта даход з−за мяжы і абкладаецца падаткам 13%», − кажуць на гарачай лініі Міністэрства па падатках і зборах.

Атрымліваецца, з прэміі Святлана Алексіевіч вінна будзе заплаціць дзяржаве 123 890 долараў.

Сама пісьменніца сказала, што прэмію збіраецца выдаткаваць на напісанне новых кніг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?