Прысуд быў абвешчаны ў панядзелак. Слуханне праходзіла за зачыненымі дзвярыма, але фрагмент пратакола трапіў у распараджэнне польскай газеты «Rzeczpospolita».

З яго вынікае, што «III крымінальны аддзел акруговага суда ў Беластоку прызнаў абвінавачанага Роберта Р. вінаватым у тым, што ў перыяд з 23 мая 2003 года па 6 лютага 2008 года ў Беластоку, Варшаве і іншых месцах на тэрыторыі Польшчы і за яе межамі, дзейнічаючы ў інтарэсах замежнай выведкі, перадаваў дадзенай выведцы інфармацыю, перадача якой можа нанесці шкоду Рэспубліцы Польшча».

Роберт Р. быў контрразведчыкам беластоцкага аддзела Агенцтва ўнутранай бяспекі (ABW) і меў доступ да актуальнай аналітычнай інфармацыі, валодаў дадзенымі фігурантаў (асоб, якія распрацоўваюцца ABW), ведаў інфарматараў спецслужбаў і меў базу тэлефонных нумароў асоб, якія распрацоўваліся іншымі агентамі, у тым ліку беларусаў. Роберт Р., па фармулёўцы суда, наладзіў «пазаслужбовыя, таемныя кантакты з грамадзянкай Рэспублікі Беларусь — Вольгай С.». Неафіцыйна вядома, што ў іх раман.

Р. павінен быў ведаць, што Вольга С. прадстаўляла інтарэсы беларускага КДБ і магла быць яго супрацоўніцай.

На думку суда, ён перадаваў Вользе інфармацыю пад грыфам «сакрэтна» і «звышсакрэтна», у тым ліку свае дадзеныя, метады працы ABW ў дачыненні да асоб, якія спрабуюць атрымаць дазвол на жыхарства ў Польшчы, а таксама папярэдзіў яе, што ёй цікавіцца ABW.

Суд прысудзіў яго да шасці гадоў пазбаўлення волі. Прысуд не з'яўляецца канчатковым, бакі могуць падаць апеляцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?