Ракеты, выпушчаныя з караблёў Каспійскай флатыліі, разбіліся на тэрыторыі Ірана, перадае ў чацвер, 8 кастрычніка, тэлеканал CNN.

Паводле дадзеных амерыканскай разведкі, як мінімум чатыры ракеты разбіліся на тэрыторыі Ірана ў той момант, калі яны ляцелі да Сірыі. Адна крыніца кажа, што гэта магла быць проста аварыя, аднак іншы суразмоўца тэлеканала гэта пацвердзіць не змог.

Таксама невядома, дзе менавіта разбіліся ракеты. CNN нагадвае, што караблі Каспійскай дывізіі базуюцца ў Каспійскім моры. Гэта азначае, што для дасягнення Сірыі ім спатрэбілася пералятаць Іран і Ірак.

Пра тое, што расійскія караблі Каспійскага флоту атакавалі пазіцыі тэрарыстаў «Ісламскай дзяржавы», распавёў міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу ў сераду, 7 кастрычніка. Ён адзначыў у размове з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, што ўдары нанеслі на адлегласці каля 1500 кіламетраў высокадакладнай зброяй. Усе цэлі, паводле яго слоў, былі знішчаныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0