Нядаўна журналістка тэлеканала «Белсат» Вольга Старасціна не вытрымала і напісала ў сацыяльнай сетцы пост на тэму стылю кандыдаткі на пасаду прэзідэнта Таццяны Караткевіч. Не столькі нават напісала, колькі выклала калаж з фотаздымкамі:

«Чыя б карова мычала», — скаментаваў гэты пост адзін з сяброў Старасцінай.

Відаць, з нагоды каментароў у падобным стылі журналістка вырашыла напісаць асобным пастом адказ, чаму яе крануў вобраз Караткевіч:

«[…] Я ж лічу мой пост намёкам для Караткевіч, каб яна хаця б у дзень галасавання, калі беларускія і нямала замежных медыяў пакажуць гэтую даму, апранула нешта больш густоўнае, а галоўнае, урэшце свайго памеру (а не на 2 памеры меней, як дагэтуль, бо можа трэснуць дзе не трэба). […]»

Цяжка не пагадзіцца, што стыль Таццяны Караткевіч лёгка скрытыкаваць і ёсць да чаго прычапіцца. Але, гартаючы жаночы часопіс з асноўнымі паказамі восень-зіма 2015/16 вядучых у свеце куцюр'е, я падумала, што, можа, Таццяна Каратевіч і не апранаецца як Хілары Клінтан, або, напрыклад, як больш яскравая публічная асоба, якой прыпісваюць элегантнасць – Мішэль Абама, але… Але калі Мішэль Абама ўжо цяпер набывае рэчы і натхняецца паказамі JasanWu, то і для Таццяны Караткевіч таксама існуюць модныя брэнды, якія б маглі быць яе фаварытамі: Carven, Lacoste, Moncler Gamme Rouge.

Глядзіце самі:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?