Саудаўская Аравія ў адказ на авіяўдары Расіі ў Сірыі плануе павялічыць пастаўкі зброі тром групам сірыйскай узброенай апазіцыі, якая дамагаецца змяшчэння прэзідэнта Башара Асада.

Па словах высокапастаўленага саудаўскага чыноўніка, які пажадаў застацца ананімным, узброеныя групы ўмеранай апазіцыі атрымаюць новую, сучасную зброю, уключаючы супрацьтанкавыя ўстаноўкі.

Падтрымку атрымаюць апазіцыйныя групы, якія лічацца памяркоўнымі — «Джэйш аль-Фатх», «Свабодная сірыйская армія» і «Паўднёвы фронт», распавёў чыноўнік, падкрэсліўшы, што радыкальныя групоўкі «Джабхат ан-Нусра» і «Ісламская дзяржава» падтрымкі не атрымаюць.

Па словах крыніцы, цалкам магчыма, што «ўмераная апазіцыя» ў Сірыі атрымае і ракеты «зямля-паветра». Улічваючы тое, што Расія наносіць авіяўдары не толькі па аб'ектах ІД, але і па вышэйпералічаных групах, магчымы сцэнар прымянення саудаўскай зброі супраць расійскай авіяцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?