Аляксандр Лукашэнка наведае сёння пляцоўку будаўніцтва Беларускай АЭС. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Чакаецца, што кіраўнік дзяржавы пабывае на вытворчай базе будаўніцтва БелАЭС, дзе азнаёміцца з тэхналогіяй вырабу спецыяльных металаканструкцый, цыркуляцыйных вадаводаў і трубаправодаў.
Затым Лукашэнка пераедзе на пляцоўку ўзвядзення будынка рэактара блока №1 Беларускай АЭС. Аляксандру Лукашэнку паведамяць аб завяршальным этапе падрыхтоўчых работ і ходзе збудавання БелАЭС, а таксама аб рэалізацыі праекта па выдачы электрычнай магутнасці ад будучай атамнай электрастанцыі.
Кіраўнік дзяржавы таксама наведае вучэбна-трэніровачны цэнтр Беларускай АЭС, паглядзіць, як арганізавана праца па камплектаванні і падрыхтоўцы кадраў для атамнай электрастанцыі.
Кіраўніку дзяржавы паведамяць таксама пра тое, як развіваецца неабходная жыллёвая і сацыяльная інфраструктура для будаўнікоў і работнікаў БелАЭС