У апошні раз творы нобелеўскага лаўрэата Святланы Алексіевіч былі апублікаваныя ў Беларусі дзяржаўным выдавецтвам больш за 20 гадоў таму, вынікае з дадзеных на сайце пісьменніцы.

Першай кнігай Алексіевіч, выдадзенай у Беларусі, стала «У вайны не жаночы твар», выпушчаная выдавецтвам «Мастацкая лiтаратура» ў 1985 годзе. Затым была выдадзеная «Апошнія сведкі», у 1991 годзе былі выпушчаныя «Цынкавыя хлопчыкі» і ў 1993 — «Зачараваныя смерцю».

У 1999 годзе грамадскім аб'яднаннем «Лiтаратурна-мастацкi фонд «Гронка» была выдадзена «Чарнобыльская малітва», а ў 2013 годзе «Час second-hand» было апублікавана прыватным выдавецтвам «Логвiнаў».

Усяго кнігі Алексіевіч выдаваліся 154 разы. Сярод моў, на якія былі перакладзены яе творы — нямецкая, грузінская, нарвежская, кітайская і іншыя. Часцей за ўсё яе кнігі друкаваліся ў Маскве — больш за 20 разоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0