11 кастрычніка мінская Дзяржаўтаінспекцыя будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме. Пад асаблівы кантроль будуць узятыя ўчасткі вулічна-дарожнай сеткі паблізу выбарчых участкаў у горадзе, паведамляе ўпраўленне ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае вадзіцелям, што яны абавязаныя няўхільна выконваць Правілы дарожнага руху, у тым ліку правілы прыпынку і стаянкі, праезду перакрыжаванняў і пешаходных пераходаў і г.д. Надвор'е не павінна абцяжарваць дарожнае становішча ў выхадныя дні, тым не менш удзельнікам дарожнага руху трэба быць уважлівымі, думаць пра сваю бяспеку і пра бяспеку тых, хто знаходзіцца побач з імі.
ДАІ звяртае ўвагу пешаходаў на правілы пераходу праезнай часткі. Пешыя ўдзельнікі дарожнага руху павінны пераходзіць дарогу толькі ў спецыяльна адведзеных для гэтага месцах. Калі пераход рэгулюецца пешаходным святлафорам, пераходзіць дарогу дазваляецца толькі на зялёны сігнал, папярэдне пераканаўшыся, што ўсе вадзіцелі бачаць пешахода і прапускаюць яго. Не трэба бегчы, спрабуючы паспець перасячы праезную частку, калі святлафор ужо пачаў мільгаць. Лепш пачакаць лішнюю хвіліну і не рызыкаваць уласным здароўем. Веласіпедысты павінны абавязкова спешвацца перад перасячэннем праезнай часткі і весці веласіпед побач з сабой.
Дадаткова для забеспячэння поўнай бяспекі і недапушчэння парушэння ПДР на перакрыжаваннях і пешаходных пераходах паблізу выбарчых участкаў у дзень выбараў будуць дзяжурыць супрацоўнікі ДАІ.